Вітаю
на персанальнай старонцы Вар'ята
Welcome to Varjat personal site

Русский язык English language



Усё, што датычыцца групы 100501 БДУІР (на расійскай мове)
Гасцявая кніга - заходзьцце калі ласка ;-))
Мае фотаздымкі і здымкі маіх сяброў
Фотаздымкі групы
Напісаць электроннае пісьмо
Адправіць пасланне праз ICQ
Гэта я :-)     Як Вы ўжо здагадаліся, мяне зваць Аляксеям Вар'ятам. Шмат пра мне Вы тут не даведаецеся, усё ж такі трэба быць сціплым :-)) Пачнем з галоўнага.
    Нарадзіўся я 17 ліпеня 1981 года ў Мінску, дзе і жыву да гэтага часу. Як і любое нармальнае дзіцё хадзіў у дзіцячы садок , потым пайшоў у школу (N 71 г.Мінска), 11 гадоў рабіў выгляд, што вучуся, але відаць перастараўся таму, што ўсе, акрамя мяне самога, лічылі, што гэта сапраўды так :-))
    У 1998 годзе мяне, нарэшце, выпусцілі са школы, але так як я перад самым выпускам трапіў у шпіталь, то паступаць у больш-менш прыстойную ВНУ было бы вельмі праблематычна, і я вырашыў поступаць у Мінскі Дзяржаўны Вышэйшы Лётна-тэхнічны каледж. Паступіў на спецыяльнасць "Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі", прабыў у каледжы 3 гады, акрамя сяброў і афіцэрскіх пагонаў практычна нічога там не атрымаў :-(( 30 чэрвеня 2001 года нас выпусцілі з МДВАКа (нават назва гаворыць пра багну :-).
    Так як з вышэйшым навучаннем нас у каледжы "кінулі", а плаціць кучу грошай за далейшае навучанне не было магчымасці, "быў вымушаны" :-)) паступіць у Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі на завочнае аддзяленне по сваёй "роднай" спецыяльнасці "ВМСіС".
    Зараз я працягваю вучыцца ў БДУІРе і працую праграмiстам.
    Што датычыцца маіх захапленняў, то скажу толькі, што вельмі люблю музыку, прычым розную: класічную, рок, New Age і мне вельмі не спадабаецца расійская і беларуская "папса". Акрамя того, канешне, мне падабаецца "вазіцца" з тэхнікай і электронікай, але больш за ўсё мне спадабаецца Лiнукс :-))
     Што датычыцца маёй будучыні... спадзяюся, што я не прападу :-)) хаця б таму, што вакол мяне заўсёды сапраўдныя сябры і мой дэвіз па жыцці "Цяжкасці толькі для таго і ўзнікаюць, каб іх паспяхова вырашаць".

.:: Аб жыццi ::.
Homo homini lupus est

Мой PGP-ключ


Используются технологии uCoz